2 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся гала-канцэрт абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі "АРТ - вакацыі - 2026". У праграме канцэрта былі прадстаўлены самыя паспяховыя творчыя праекты чатырох універсітэтаў Брэсцкай вобласці.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт узнагароджаны Дыпломам «За эфектыўную дзейнасць па мастацка-эстэтычным выхаванні і развіцці масавых формаў мастацкай творчасці моладзі». Нашы студэнты паказалі высокі ўзровень майстэрства і прафесіяналізму, які высока ацанілі сябры абласнога журы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









