Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Рафаловіч Віктар Анатольевіч наведаў ПалесДУ

​​​​​​​Разам з рэктарам універсітэта Дунаем Валерыем Іванавічам, Віктар Анатольевіч наведаў галіновыя лабараторыі "Лонгітудынальныя даследаванні" і "Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту", дзе прадставілі праекты, даследчыя напрамкі і практычныя распрацоўкі.

Візіт стаў важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Брэсцкім аблвыканкамам і Палескім дзяржаўным універсітэтам, а таксама падкрэсліў значнасць навукова-адукацыйнага патэнцыялу ў развіцці вобласці.