Суботнік, прымеркаваны да круглай даты ПалесДУ

​​​​​​​Дружны калектыў універсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам выйшаў на вясновую ўборку, каб унесці асабісты ўклад у добраўпарадкаванне роднай альма-матэр. Мерапрыемства набыло асаблівае значэнне, паколькі было прымеркавана да знамянальнай даты – 20-гадовага юбілею Палескага дзяржаўнага універсітэта. Да генеральнай уборкі далучыліся прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі, студэнты, актывісты.