Перападрыхтоўка

 

Перападрыхтоўка – гэта дадатковая прафесійная адукацыя, накіраваная на атрыманне ведаў і навыкаў, неабходных для выканання новага віду прафесійнай дзейнасці. Гэта зручны хуткі і недарагі спосаб атрымаць дадатковую адукацыю, асвоіць іншую прафесію. Спецыяліст атрымлівае неабходныя спецыялізаваныя веды ў іншай сферы дзейнасці.

Мэтай прафесійнай перападрыхтоўкі з'яўляецца атрыманне дадатковых ведаў, уменняў і навыкаў па адукацыйных праграмах перападрыхтоўкі, якія прадугледжваюць вывучэнне асобных дысцыплін, раздзелаў навукі, тэхнікі і тэхналогіі, неабходных для выканання новага віду прафесійнай дзейнасці.

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца на ўзроўні вышэйшай адукацыі з выдачай дыпломаў устаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору з прысваеннем кваліфікацыі па спецыяльнасцях:

​​​​​​​
9-09-0411-04 Банкаўская справа (кваліфікацыя "спецыяліст банкаўскай справы") - тэрмін навучання 11 і 18 месяцаў.
9-09-0411-02 Падаткі і падаткаабкладанне (кваліфікацыя "спецыяліст па падатках і падаткаабкладанні" - тэрмін навучання 11 месяцаў.
9-09-0412-02 Дзелавое адміністраванне (кваліфікацыя "менеджэр. Эканаміст") - тэрмін навучання 16 і 20 месяцаў.
9-09-1012-02 Трэнерская работа (з указаннем віду спорту) (кваліфікацыя "трэнер-выкладчык" - тэрмін навучання 10 і 21 месяцаў.
9-09-0231-01 Перакладчыцкая дзейнасць (з указаннем мовы) (кваліфікацыя "перакладчык") - тэрмін навучання 16 месяцаў.
9-09-0411-01 Бухгалтарскі ўлік і аналіз (кваліфікацыя "бухгалтар-эканаміст") - тэрмін навучання 14 месяцаў.
9-09-0612-02 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм (кваліфікацыя "інжынер-праграміст") - тэрмін навучання 24 месяцы.
9-09-0412-16 Інтэрнэт-маркетынг (кваліфікацыя "спецыяліст па інтэрнэт-маркетынгу") - тэрмін навучання 15 месяцаў.
9-09-0411-03 Фінансы і крэдыт (кваліфікацыя "эканаміст") - тэрмін навучання 16 месяцаў.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне

+375 (165) 36-38-30, +375 (165) 36-38-31 або па электроннай пошце vanina.l@polessu.by

Наш адрас: г. Пінск, вул. Пушкіна, 4, каб. 3724,3723