19 красавіка - Дзень прафілактыкі хвароб сэрца

Захворванні сэрца займаюць першае месца сярод самых распаўсюджаных і небяспечных хвароб XXI стагоддзі. Штогод у красавіку ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень прафілактыкі хвароб сэрца.

 

Да гэтага дня на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214, навучальны корпус №3, вул. Пушкіна, 4) падрыхтавана тэматычная кніжная выстаўка “Каб сэрца не балела”. На кніжнай экспазіцыі прадстаўлена навукова-папулярная медыцынская літаратура і артыкулы з часопісаў з парадамі па прафілактыцы сардэчных захворванняў.

 

Спадзяемся, што карысная інфармацыя дапаможа задумацца аб сваім арганізме і, як следства, занесці змены ў рэжым, якія дапамогуць умацаваць сэрца і пасудзіны.

 

Памятайце, што клопат аб сваім здароўі - гэта інвестыцыя ў доўгае і шчаслівае жыццё! Беражыце сябе і сваё сэрца!

​​​​​​​