Першынство Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы

У Брэсце завяршылася Першынство Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод юніёрак і моладзі ва ўзросце да 23 гадоў. Студэнткі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прадэманстравалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі і ўвайшлі ў лік наймацнейшых атлетаў спаборніцтваў. Па выніках упартай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:

Мельянец Іна - 1 месца (залаты медаль);

Галета Ангеліна - 2 месца (сярэбраны медаль);

Камарова Таццяна - 4 месца.

Віншуем нашых спартсменак! Жадаем моцнага здароўя, сілы духу і новых яркіх перамог!