Палескі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна застаецца тэрыторыяй здароўя, дзе фізічная культура з'яўляецца важнай часткай гарманічнага развіцця асобы. Ва ўніверсальнай зале спартыўнага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося спартыўнае свята, прысвечанае выкананню нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны".
Мерапрыемства пачалося ўрачыста - пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, пасля чаго ўдзельнікі і госці віталі каманды выкладчыкаў і супрацоўнікаў ПалесДУ, а таксама студэнтаў - маладую, энергічную і амбіцыйную частку універсітэта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся начальнік аддзела спорту Пінскага гарвыканкама Сяргей Сяргеевіч Уладзіміраў, адзначыўшы значнасць комплексу ГТА для ўмацавання здароўя моладзі і фармавання актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Працягнула ўрачыстую частку дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Марыніч, падкрэсліўшы, што здаровы лад жыцця - гэта не толькі звычка, але і філасофія, якую ПалесДУ паспяхова ўкараняе ў адукацыйны працэс.
Удзельнікам трэба выканаць нарматывы ў адпаведнасці з узроставымі ступенямі, паказаць сілу, цягавітасць і імкненне да асабістых рэкордаў.
Спартыўнае свята стала яркім прыкладам адзінства, здаровай канкурэнцыі і імкнення да дасканаласці. Каманды пачалі выкананне дысцыплін, адкрыўшы новы этап спартыўных дасягненняў ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









