Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пярцоў Уладзімір Барысавіч наведаў выставу-прэзентацыю навуковых дасягненняў і ініцыятыў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе былі прадстаўлены ключавыя напрамкі дзейнасці, а таксама найноўшыя навуковыя і інавацыйныя распрацоўкі. Разам з ім прэзентацыйную пляцоўку навуковых дасягненняў ПалесДУ наведалі намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Рафаловіч Віктар Анатольевіч, старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Рабкавец Валерый Васільевіч, намеснік старшыні Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Новак Мікалай Віктаравіч, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай. Гасцей сустракалі актывісты студсавета і маладзёжных аб'яднанняў універсітэта.
Падчас візіту дэлегацыя наведала галіновую лабараторыю "Лонгітудынальныя даследаванні" – унікальную навуковую пляцоўку, дзе вядуцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых навук, а таксама ДНК-тэхналогіямі ў медыцыне, фізічнай культуры і спорце.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









