Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж універсітэтам і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў ПалесДУ

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж універсітэтам і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў ПалесДУ, а таксама ўручэнне прафсаюзных білетаў студэнтам. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч. Ён падкрэсліў, што актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі і яе ўдзел у дзейнасці прафсаюза з'яўляюцца найважнейшымі складнікамі развіцця сучаснага ўніверсітэта.

У завяршэнне мерапрыемства Валерый Іванавіч уручыў прафсаюзныя білеты студэнтам. «Ганаруся студэнтамі ПалесДУ і Вашым імкненнем да развіцця. Веды і кампетэнцыі, якія Вы атрымліваеце ва ўніверсітэце, стануць трывалай асновай для фарміравання прафесійнага іміджу кожнага выпускніка і дазволяць Вам стаць запатрабаванымі спецыялістамі для будучых працадаўцаў», – падкрэсліў Валерый Іванавіч.