Рэктар ПалесДУ сустрэўся з найлепшымі выпускнікамі 2026 года

Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з лепшымі выпускнікамі 2026 года - студэнтамі, якія дабіліся значных поспехаў у вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай сферах. Сярод удзельнікаў – студэнты, якія атрымалі стыпендыі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прызёры творчых і спартыўных спаборніцтваў.

Выпускнікі ўдастоены гонару прадставіць універсітэт на Рэспубліканскім свяце выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, што стала прызнаннем іх дасягненняў і ўкладу ў развіццё ВНУ.