Урачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця

Ва ўстанове адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам 2026 года факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. У год 20-годдзя ўніверсітэта дыпломы атрымалі 114 маладых спецыялістаў, якія завяршылі навучанне па чатырох напрамках падрыхтоўкі.

У гэтым годзе шэсць выпускнікоў атрымалі дыпломы з адзнакай. Таксама былі ўручаны дыпломы выпускнікам - майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па плаванні, мастацкай гімнастыцы і веславанні на каноэ.

Святочную атмасферу стварылі творчыя нумары: выступленне групы падтрымкі ПалесДУ, танцавальная кампазіцыя прызёраў конкурсу "Дэбют-2025", а таксама музычныя віншаванні студэнтаў.