Выпускнікі ВНУ Беларусі сёння адзначаюць адзін з самых яркіх і доўгачаканых дзён - Рэспубліканскае свята выпускнікоў, якое прайшло ў Футбольным манежы Мінска. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на свяце прадстаўляе дэлегацыя лепшых выпускнікоў на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшла прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна.
Раздзялілі свята разам з моладдзю кіраўніцтва краіны і сістэмы адукацыі.
Свята выпускнікоў стала яркім сімвалам адзінства, маладосці і імкнення да новых дасягненняў. Дэлегацыя ПалесДУ дастойна прадставіла ўніверсітэт на рэспубліканскім узроўні, пацвердзіўшы высокі статус ВНУ і паспяховасць яго выпускнікоў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









