Рэктар ПалесДУ Дунай У.І. уручыў дыпломы выпускнікам магістратуры факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця

На факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адбылося ўручэнне дыпломаў магістрам спецыяльнасці "Фізічная культура і спорт".

Дарагія выпускнікі! Сёння Вы завяршаеце важны этап свайго прафесійнага шляху. Мы ганарымся тым, як упэўнена Вы развіваліся і даказвалі сваю гатоўнасць працаваць у сферы, якая мяняе жыццё людзей да лепшага, – звярнуўся да выпускнікоў рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Валерый Іванавіч уручыў дыпломы выпускнікам магістратуры, адзначыўшы высокую падрыхтоўку маладых спецыялістаў, іх імкненне да прафесійнага росту і значнасць выбранай імі сферы для развіцця грамадства.