Адзіны дзень бяспекі ў Палескім дзяржаўным універсітэце

​​​​​​​26 верасня ў рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў Палескім дзяржаўным універсітэце была праведзена навучальная эвакуацыя студэнтаў і супрацоўнікаў. Начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сяргеевіч Кухарчук, псіхолаг сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Генадзевіч Генюш, начальнік штаба грамадзянскай абароны Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Трэйліб Аляксандр Уладзіміравіч нагадалі студэнтам і супрацоўнікам таксама дзеянні па аказанні першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях.