Пінск турыстычны: студэнты даследуюць горад напярэдадні Сусветнага дня турызму

​​​​​​​Напярэдадні Сусветнага дня турызму для навучэнцаў універсітэта прайшоў пазнавальны гарадскі квэст «Маршрутамі памяці». Удзельнікі павінны прайсці маршрут па знакавых месцах горада, выканаць тэматычныя заданні і па-новаму зірнуць на знаёмыя вуліцы і славутасці.

Студэнты даведваліся цікавыя факты з гісторыі Пінска, шукалі адказы на пытанні, рабілі фатаграфіі і здымалі невялікія відэаролікі, фіксуючы самыя яркія моманты падарожжа. Асабліва цікава было працаваць у камандах: удзельнікі разам абмяркоўвалі заданні, шукалі патрэбныя аб'екты, праяўлялі кемлівасць і творча падыходзілі да выканання заданняў. Завяршыўся квэст невялікай віктарынай, прысвечанай турыстычным мясцінам Беларусі. Студэнты змаглі праверыць свае веды аб славутасцях нашай краіны і даведацца пра новыя цікавыя факты.