25 верасня ў беларуска-кітайскім Цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося мерапрыемства, прысвечанае традыцыйнаму кітайскаму святу - Святу Сярэдзіны Восені (Чжунцюцзе). Гэта свята, якое адзначаецца ў 15-ы дзень 8-га месяца па месяцовым календары, сімвалізуе адзінства сям'і, падзяку за ўраджай і любаванне поўняй. Арганізатарамі выступілі загадчыца кафедры Жылевіч А.Ф., старшы выкладчык кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі Піскун А.У. і выкладчык кафедры Манкевіч А.А.
Падчас сустрэчы кітайскія студэнты, якія вучацца ў нашым універсітэце, пагутарылі са студэнтамі групы 23 ЛМК-1, якія вывучаюць кітайскую мову. Яны распавялі пра традыцыі і звычаі, звязаныя са Святам Сярэдзіны Восені: пра легенду пра Чан Э і Хоу І, пра тое, як прынята дарыць месяцовыя пернікі (юэбін) з рознымі начыннямі, запальваць ліхтарыкі і бавіць час з сям'ёй. Беларускія студэнты з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні, практыкуючы свае моўныя навыкі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









