Досвед поспеху: доктар сельскагаспадарчых навук Алена Таразевіч правяла адкрыты дыялог са студэнтамі

​​​​​​​У рамках працы СНДЛ «Іхтыёлаг» і «Перапрацоўшчык» на кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя адбылася сустрэча студэнтаў 2–3-га курсаў спецыяльнасці «Водныя біярэсурсы і аквакультура» з вядомым навукоўцам у галіне рыбнай гаспадаркі – доктарам сельскагаспадарчых навук, прафесарам кафедры тэхналогій і механізацыі жывёлагадоўлі Аленай Васільеўнай Таразевіч.