15 кастрычніка на вяслярнай базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі спаборніцтвы па паўэрліфтынгу, якія аб'ядналі наймацнейшых і цягавітых студэнтаў вну. За прызавыя месцы ў асабістым і агульнакамандным заліках змагаліся спартсмены трох факультэтаў.
Атлеты дэманстравалі сваё майстэрства і жалезную волю.
Па выніках відовішчных і напружаных падыходаў месцы размеркаваліся наступным чынам: у вагавой катэгорыі звыш 85 кг:
Дыплом I ступені - Засімук Максім, студэнт ФАЗЛЖ;
Дыплом II ступені - Арабей Данііл, студэнт ФАЗЛЖ;
Дыплом III ступені - Ярмоцык Радзіён, студэнт ФАЗЛЖ.
у вагавой катэгорыі да 85 кг:
Дыплом I ступені - Панагушын Леанід, студэнт БТФ;
Дыплом II ступені - Лінкевіч Дзмітрый, студэнт ФАЗЛЖ;
Дыплом III ступені - Кавачавіч Глеб, студэнт ФАЗЛЖ.
Камандныя вынікі: I месца - ФАЗЛЖ; II месца - БТФ; III месца - ІФ. Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў з выдатнымі вынікамі і жадаем нашым спартоўцам новых яркіх рэкордаў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









