Студэнты ПалесДУ далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”. Мерапрыемства разгарнулася на базе Бродніцкага лясніцтва. Валанцёры ўніверсітэта ўнеслі свой уклад у аднаўленне ляснога фонду краіны, высадзіўшы сотні новых дрэў. Удзел у падобных экалагічных ініцыятывах – гэта не проста клопат аб прыродзе, але і важная частка фарміравання экалагічнай культуры і грамадзянскай адказнасці ў моладзі. Наш агульны ўклад сёння - гэта зялёная і здаровая будучыня Беларусі заўтра!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









