"Абеліскі вялікага подзвігу": у ПалесДУ прэзентавалі маштабны патрыятычны праект

​​​​​​​21 кастрычніка 2026 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася ўрачыстая прэзентацыя мультыфарматнага патрыятычнага праекта выдавецкага дома "Беларусь сёння" – "Абеліскі вялікага подзвігу". Маштабная ініцыятыва, якая стартавала пры падтрымцы ААТ "ААБ Беларусбанк" яшчэ ў чэрвені 2024 года, прымеркавана да ключавых гістарычных вехаў нашай краіны – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-й гадавіны Вялікай Перамогі. У 2026 годзе ўнікальны праект рэалізуецца пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і актыўна прэзентуецца ў ключавых навучальных установах краіны. Чарговым важным пунктам на яго карце, які ахоплівае больш за 100 лакацый у вялікіх і малых гарадах, на прадпрыемствах і ва ўстановах адукацыі, стаў ПалесДУ.