У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся II Беларуска-Кітайскі форум маладых вучоных "Вопыт рэалізацыі маладзёжнага супрацоўніцтва ў навуцы паміж Беларуссю і Кітаем". У працы форума прынялі ўдзел прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта - спецыяліст лабараторыі "Бізнес-цэнтр" Горына Вольга і аспірант з Кітайскай Народнай Рэспублікі Юй Цін, якія наведалі пленарнае паседжанне і тэматычныя секцыі. Пасля пленарнага пасяджэння праца працягнулася па двух секцыях: "Вопыт работы з таленавітай моладдзю і перспектывы супрацоўніцтва маладых вучоных Беларусі і Кітая" і "Інавацыйныя распрацоўкі маладых вучоных: ад ідэі да ўкаранення".
Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у абмеркаваннях, прысвечаных прадпрымальніцкім экасістэмам на базе ўніверсітэцкіх стартап-пляцовак, лічбавым інструментам у адукацыі, а таксама прыкладным праектам у галіне IT, штучнага інтэлекту і матэрыялазнаўства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









