23 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Пінскія чытанні". З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце Чашчавік Віталь Тадэвушэвіч і старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Куніцкі Сяргей Віктаравіч. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця адбылося пленарнае пасяджэнне.
З дакладамі выступілі: загадчык лабараторыі функцыянальнай біяхіміі нервовай сістэмы ФДБУН "Інстытут вышэйшай нервовай дзейнасці і нейрафізіялогіі РАН", доктар біялагічных навук, прафесар Гуляева Наталля Валер'еўна. Тэма «Фатальны збой сістэмы: раптоўная нечаканая смерць пры эпілепсіі (SUDEP) як метабалічны феномен». ырэктар РУП "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі", доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Шашко Юрый Канстанцінавіч. Тэма "Выкарыстанне мікрабіялагічных прэпаратаў у сельскай гаспадарцы: рэаліі і перспектывы". галоўны навуковы супрацоўнік аддзела вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі ДП "Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі", доктар біялагічных навук, прафесар Майсяёнак Андрэй Георгіевіч. Тэма «Мікранутрыентны статус у метабаломіцы і біялагічна арыентаванай медыцыне». дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Марыніч Віталь Уладзіміравіч. Тэма "Роля сучаснага даследчага ўніверсітэта ў навукова-метадычным забеспячэнні спорту вышэйшых дасягненняў". дэкан інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна. Тэма "Аграхарчовы комплекс як аб'ект лічбавай трансфармацыі: структурныя зрухі і інстытуцыйныя бар'еры ва ўмовах станаўлення эканомікі даных".
Удзельнікі канферэнцыі прадоўжаць работу ў 6 секцыях па розных напрамках:
1. Банкаўскі бізнес і фінансавая эканоміка.
2. Устойлівае развіццё эканомікі.
3. Перспектывы развіцця біялогіі, біятэхналогіі і біяхіміі.
4. Арганізацыя здаровага ладу жыцця.
5. Інжынірынг і лінгвістычныя аспекты апрацоўкі натуральнай мовы.
6. Гісторыка-культурная спадчына г. Пінска і Пінскага раёна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









