Віншуем нашых спартсменаў з паспяховым выступленнем на адкрытым міжнародным турніры «Сакура над Сожам» па кіакушын-кан каратэ! Спартсмены Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта годна прадставілі ВНУ і паказалі высокія вынікі.
Па выніках турніру:
1 месца – Любаеў Дзмітрый, студэнт 5 курса завочнай формы атрымання вышэйшай агульнай адукацыі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
2 месца – Палюховіч Станіслаў, студэнт 2 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
2 месца – Майдановіч Валерыя, студэнтка 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
3 месца – Гардзяйчук Максім, асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту.
3 месца – Глінка Раман, студэнт 3 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









