У Палескім дзяржаўным універсітэце завяршыўся адукацыйны інтэнсіў “Партыйная школа. Сімбіёз сацыяльнага кіравання і паліталогіі». Слухачамі сталі 25 чалавек – актыўныя члены Беларускай партыі "Белая Русь", якія прадстаўляюць горад Пінск і Пінскі раён.
Галоўным вынікам тыднёвай працы стала ўручэнне слухачам пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў і старшыня Пінскага гарадскога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Сяргей Віктаравіч Куніцкі, а таксама дэкан факультэта дадатковай адукацыі ПалесДУ Наталля Анатольеўна Глінская. Яны павіншавалі слухачоў з паспяховым заканчэннем курса і адзначылі, што набытыя навыкі стратэгічнага планавання, лідэрства і сацыяльнага менеджменту стануць магутным драйверам у іх прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Праект чарговы раз даказаў эфектыўнасць узаемадзеяння ўніверсітэта і партыйных структур у фарміраванні моцнага кадравага патэнцыялу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









