Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.

Прыярытэтнымі напрамкамі ідэалагічнай і выхаваўчай працы з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, духоўна-маральнае выхаванне, полікультурнае выхаванне, эканамічнае і эстэтычнае выхаванне, выхаванне псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы, выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, працоўнае і прафесійнае выхаванне, сямейнае і гендэрнае выхаванне, выхаванне культуры побыту і вольнага часу, навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне выхавання.

Правядзенне адзіных дзён здароўя:

Прафілактыка вострых рэспіраторных захворванняў і грыпу  20 студзеня Дзмітрыева Е.В.
 

Харчаванне і здароўе

17 лютага Дзмітрыева Е.В.

Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

1 сакавіка Марыніч Т.В.

Сусветны дзень барацьбы з сухотамі

24 сакавіка Шабека Л.Л.

Сусветны дзень здароўя

7 красавіка Марыніч В.У.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні і іх прафілактыка

21 красавік Шабека Л.Л.

Сусветны дзень без тытуню

31 мая Шабека Л.Л.

Сусветны дзень Донара крыві

14 чэрвеня Дзяцел С.В.

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй

26 чэрвеня Марыніч Т.В.

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь

21 ліпеня Дзмітрыева Е.В.

Здароўе дзяцей і школа

18 жніўня Марыніч Т.В.

Уплыў алкаголю на здароўе людзей

15 верасня Марыніч Т.В.

Прафілактыка анкалагічных захворванняў

17 лістапада Шабека Л.Л.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня Власава С.В. Марыніч Т.В.

Прафілактыка траўматызму

15 снежня Апановіч А.П.

​​​​​​​