ІДЭАЛАГІЧНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА КАФЕДРЫ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры фізічнай культуры і спорту ў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы на кафедры фізічнай культуры і спорту заключаецца ў эфектыўным развіцці сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю і прафесарска-выкладчыцкім саставам кафедры, здольнай забяспечыць падрыхтоўку сацыяльна-актыўнага, высокамаральнага, канкурэнтаздольнага спецыяліста ў галіне фізічнай культуры і спорту, грамадзяніна, патрыёта Рэспублікі Беларусь.

Для дасягнення пастаўленай мэты прадугледжана вырашэнне наступных задач:

1. Захаванне, развіццё і ўдасканаленне існуючых на кафедры традыцый арганізацыі і правядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
2. Актыўны ўкараненне новых форм выхаваўчай работы, актуальных для студэнцкай моладзі і прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры.
3. Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры, абрадаў і традыцый.
4. Удзел у развіцці студэнцкага самакіравання, аказанне садзейнічання ў рабоце студэнцкіх грамадскіх арганізацый.
5. Фарміраванне эстэтычнай, экалагічнай культуры, усвядомленых здароўезберагальных паводзінаў, культуры сямейных адносін у студэнцтва.
6. Выкарыстанне магчымасці супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі краіны, прапаганда здаровага ладу жыцця, актыўны ўдзел у спаборніцкай дзейнасці, фарміраванне магчымасцяў для асобаснага росту студэнтаў.

Прыярытэтныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры фізічнай культуры і спорту:

  • ідэалагічнае выхаванне;
  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;
  • духоўна-маральнае выхаванне;
  • полікультурнае выхаванне;
  • эканамічнае выхаванне;
  • эстэтычнае выхаванне;
  • выхаванне псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы;
  • выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця;
  • выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
  • працоўная і прафесійная адукацыя;
  • сямейнае і гендэрнае выхаванне;
  • выхаванне культуры побыту і вольнага часу;
  • навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне выхавання.

Кадравае забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры фізічнай культуры і спорту:

адказны за выхаваўчую і ідэалагічную працу на кафедры - Філіпскі А.Ю., асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту. У рэалізацыі Праграмы выхавання ўдзельнічаюць усе супрацоўнікі кафедры. Супрацоўнікі кафедры з'яўляюцца куратарамі вучэбных груп.
Асноўныя напрамкі дзейнасці куратараў вучэбных груп – садзеянне паспяховай адаптацыі студэнтаў 1 курса да ўмоў навучання ва ўніверсітэце, рэалізацыя правоў і абавязкаў студэнтаў, развіццё агульнай культуры, маральнае і эстэтычнае выхаванне, фарміраванне прафесійнага станаўлення асобы будучага спецыяліста ў галіне фізічнай культуры і спорту. Праца па прафілактыцы асацыяльных з'яў у маладзёжным асяроддзі ўключае сістэму мерапрыемстваў па фарміраванні ў студэнтаў пазітыўнага стаўлення да свайго здароўя як найважнейшай сацыяльнай каштоўнасці. Асаблівая ўвага надаецца ўзроўню інфармаванасці студэнтаў па праблемах, звязаных з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, стварэнню матывацыі на актыўную жыццёвую пазіцыю ў фарміраванні здаровага ладу жыцця.
Арганізацыя і правядзенне выхаваўчай работы кафедры сістэматычна разглядаюцца на Савеце факультэта.
Прававое выхаванне студэнтаў ажыццяўляецца ў студэнцкіх групах, інтэрнатах з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных органаў, праводзяцца куратарскія гадзіны, інфармацыйныя гадзіны, лекцыі, кансультацыі, гутаркі.
Студэнты і ПВС кафедры ўдзельнічаюць у Гарадской спартакіядзе сярод вучнёўскай моладзі ПТВ, СНУ і ВНУ г. Пінска.
Культурна-масавая работа і грамадская работа прадугледжвае ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю мастацкай творчасці першакурснікаў і ліцэістаў "Дэбют", наведванне канцэртаў, правядзенні прафарыентацыйнай работы і іншае.
На працягу навучальнага года аказваецца сацыяльная і матэрыяльная дапамога студэнтам у сувязі рэгістрацыяй шлюбу, нараджэннем дзіцяці, смерцю бацькоў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі.
 

​​​​​​​