Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры біятэхналогіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, з улікам Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года (утв. Пастановай Савета Міністраў ад 19 чэрвеня 2021 г. № 349); Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады; Планам мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у 2021-2025 гадах: утв. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24 лютага 2021г. № 107; Праграмы развіцця ўніверсітэта на 2021-2025 год (зацверджана загадам Міністэрства адукацыі ад 31.03.2021 № 219); Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.
Выхаваўчая праца кафедры ўключае ў сябе:
- ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі, прывіццё падрастаючаму пакаленню агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;
- духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і гуманістычных каштоўнасцяў, фарміраванне маральнай культуры;
- эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;
- выхаванне псіхалагічнай культуры, накіраванае на развіццё, самаразвіццё і самарэалізацыю асобы навучэнцаў;
- фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамлення значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання;
- сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў адказных адносін да сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей, усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага грамадства;
- працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцамі працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару;
- выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці;
- выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, уменні мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час;
- полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцей, веравызнанняў;
- эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эканамічнай культуры асобы
Асноўныя задачы:
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне культуры сямейных адносін;
- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.
Адказны за выхаваўчую і інфармацыйна-прапагандысцкую працу на кафедры - Літвіна Анастасія Сяргееўна.








