АДУКАЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Спіс дысцыплін, якія замацаваны за кафедрай:

  1. Бізнес-планаванне.
  2. Бізнес-планаванне ў індустрыі турызму і гасціннасці.
  3. Уводзіны ў спецыяльнасць.
  4. Знешнеэканамічная дзейнасць.
  5. Дзяржаўнае кіраўніцтва малога бізнесу.
  6. Інавацыйнае развіццё арганізацыі (прадпрыемства).
  7. Інавацыйны менеджмент.
  8. Канкурэнтныя стратэгіі.
  9. Канкурэнтназдольнасць арганізацыі.
  10. Міжнародны бізнес.
  11. Метадалогія бізнес-даследаванняў.
  12. Арганізацыя і эканоміка рыбнай гаспадаркі.
  13. Арганізацыя вытворчасці.
  14. Арганізацыя вытворчасці ў АПК.
  15. Арганізацыя вытворчасці ў галіне.
  16. Арганізацыя вытворчасці і кіраванне прадпрыемствам садова-паркавай гаспадаркі.
  17. Асновы бізне-адміністравання.
  18. Прадпрымальніцкая дзейнасць.
  19. Сучасныя праблемы развіцця інавацыйнай эканомікі.
  20. Сучасныя формы арганізацыі бізнесу.
  21. Кіраванне інвестыцыямі і інавацыямі.
  22. Кіраванне інавацыямі.
  23. Гаспадарчая рызыка.
  24. Цэнаўтварэнне.
  25. Эканоміка і арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці.
  26. Эканоміка і кіраванне інавацыямі.
  27. Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем.
  28. Эканоміка малога і сярэднега бізнесу.
  29. Эканоміка фізічнай культуры і спорту, міжнароднага турызму
  30. Эканоміка арганізацыі.
  31. Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства).
  32. Эканоміка прыродакарыстання.
  33. Эканоміка развіцця малога і сярэднега бізнесу.
  34. Эканоміка садова-паркавага будавання і гаспадаркі.
  35. Эканоміка турызму і гасціннасці.
  36. Эканоміка турысцкага прадпрыемства.
  37. Эканамічныя асновы лагістыкі.
  38. Эканамічны механізм развіцця арганізацыі.
  39. Інстытуцыянальная эканоміка.
  40. Гісторыя эканамічных вучэнняў.
  41. Макраэканоміка.
  42. Макраэканамічны аналіз.
  43. Міжнародная эканоміка.
  44. Міжнародныя эканамічныя адносіны.
  45. Мікра-макроэканоміка.
  46. Мікраэканоміка.
  47. Мікраэканамічны аналіз і палітыка
  48. Сусветная эканоміка і міжнародны бізнес
  49. Нацыянальная эканоміка Беларусі
  50. Прагназаванне нацыянальнай эканомікі.
  51. Стартап тэхналогіі.
  52. Тэорыя галіновых рынкаў.
  53. Кіраўніцкая эканоміка.
  54. Эканоміка сялянскіх (фермерскіх) гаспадарака і агратурызму.
  55. Эканамічная тэорыя
  56. Усе выкладчыкі актыўна займаюцца вучэбна-метадычнай працай.

Для арганізацыі больш эфектыўнага навучальнага працэсу за апошнія 5 гадоў былі напісаны шэраг вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў. Асноўнымі з іх з'яўляюцца:

  • Нацыянальная эканоміка Беларусі: практыкум / М.В. Бокша [і інш.]. - Пінск: ПалесДУ, 2015 - 93 с.
  • Міжнародная эканоміка: практыкум / М.В. Бокша [і інш.]; па агул. рэд.В.А. Паршуціч. - Пінск: ПалесДУ, 2015 - 86 с.
  • Нацыянальная эканоміка Беларусі. Вучэбна-метадычны комплекс / С.В. Галкоўскі [і інш.]; пад агул. рэд. Галкоўскага С.В. - Пінск: ПалесДУ, 2017. - 122 с.
  • Кіраўнічая эканоміка: практыкум / К.К. Шабека [і інш.]; пад агул. рэд. Ю.В. Чаплянскага. - Пінск: ПалесДУ, 2018 - 73 с.
  • Макраэканоміка: вучэбна- метадычны комплекс / Ю.В. Чаплянскі [і інш.]; пад агул. рэд. Чаплянскага Ю.В. - Пінск: ПалесДУ, 2019. - 175 с.

 
У цяперашні час функцыянуе 3 філіялы кафедры "Эканомікі і бізнесу":

1. Філіял кафедры на базе ААТ "Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод", размешчанага ў г. Пінску вул. Чарняхоўскага 1 утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны універсітэт" №6 ад 28.02.2013г.
Асноўны від дзейнасці - суднабудаванне і суднарамонт, а таксама рамонт рухавікоў Д6, Д12, выраб і рамонт паромных перапраў і наплаўных мастоў, выраб будаўнічых металаканструкцый, рэзервуараў рознага прызначэння, воданапорных вежаў, гуматэхнічных вырабаў, пантоны для вяслярных каналаў, памятных знакаў у метале, спецкузава для перавозкі газавых балонаў.
Вучэбная праца філіяла кафедры ажыццяўлялася ў рамках кіраўніцтва вытворчай практыкай студэнтаў дзённай і завочнай формаў адукацыі спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", а таксама кіраўніцтва курсавымі работамі.
2.Філіял кафедры на базе КУВП "Манькавічы", размешчанага ў в. Манькавічы Столінскага раёна, утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" № 5 ад 31.01.2008. Нарматыўна-прававое рэгуляванне дзейнасці філіяла кафедры ажыццяўляецца на падставе палажэння аб філіяле кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе ад 25.01.2012г. № 60.
Асноўным акцэнтам ў развіцці прадпрыемства з'яўляецца высокая культура вытворчасці, аснашчэнне сучасным абсталяваннем, пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі.
Вучэбная праца філіяла кафедры ажыццяўлялася ў рамках кансультавання і кіраўніцтва вучэбнай, вытворчай (арганізацыйна-эканамічнай) і пераддыпломнай практыкай, таксама кіраўніцтва дыпломнымі працамі ў студэнтаў завочнай і дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
3.Філіял кафедры на базе ААТ "Белмастацкераміка", размешчаны ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" № 5 ад 2018/01/25.
Вучэбная праграма кафедры эканомікі і бізнесу УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" дазваляе сфарміраваць у студэнтаў тэарэтычныя і практычныя навыкі ў галіне арганізацыі працы прадпрыемства і аналізу паказчыкаў эфектыўнасці яе дзейнасці.
Навучальны працэс арганізаваны ў выглядзе лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў з выкарыстаннем розных тэхнічных сродкаў: праектараў для лекцыйных прэзентацый, персанальных камп’ютараў для правядзення разліку і аналізу розных эканамічных паказчыкаў падчас практычных заняткаў.
Вучэбная праца філіяла кафедры мяркуецца ў рамках кансультавання і кіраўніцтва вучэбнай, вытворчай (арганізацыйна-эканамічнай) і пераддыпломнай практыкай, таксама кіраўніцтва дыпломнымі працамі ў студэнтаў завочнай і дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
На кафедры наладжана сувязь з філіяламі для арганізацыі вытворчых экскурсій. Перыядычна праводзяцца экскурсіі студэнтаў для практычнага азнаямлення іх з вытворчым працэсам і замацавання ведаў.
 

​​​​​​​