ІДЭАЛАГІЧНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ПРАЦА

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы з моладдзю.

Прыярытэтныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры:

ідэалагічнае выхаванне і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі;
фарміраванне здаровага ладу жыцця;
развіццё канкурэнтаздольнасці спецыяліста і садзейнічанне ў дасягненні яго прафесійнай сталасці;
развіццё калектывізму і навыкаў міжасобасных зносін у студэнцкім асяроддзі;
развіццё творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі;
псіхолага-педагагічная прафілактыка і фарміраванне адказных паводзін;
удзел у метадычным забеспячэнні ідэалагічнага выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце.
 

​​​​​​​