НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА КАФЕДРЫ

Прафесарска-выкладчыцкі сасатаў кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў актыўна займаецца навуковымі даследаваннямі ў сферы фінансава-банкаўскай эканомікі.
З навуковымі работамі калектыву можна азнаёміцца на персанальных старонках выкладчыкаў у раздзеле бібліятэкі на сайце ПалесДУ.
Таксама ВПС кафедры ўдзельнічае ў НДР у рамках ініцыятыўных навуковых распрацовак і навуковых даследаванняў па заказе і пры фінансавай падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Пры кафедры функцыянуе галіновая навукова-даследчая лабараторыя "Фінансавы і банкаўскі інжынірынг". Навуковы кіраўнік ГНДЛ - прарэктар, д.э.н., прафесар кафедры банкаўскай справы, Вольга Аляксандраўна Залатарова. ГНДЛ  створана ў маі 2017 года на падставе Палажэння аб ГНДЛ "Фінансавы і банкаўскі інжынірынг", падпісанага намеснікам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лабараторыя функцыянуе па прынцыпе стварэння часовых навуковых калектываў для выканання работы над канкрэтнай навукова-практычнай праблематыкай.
На дадзены момант калектывам лабараторыі распрацоўваецца актуальная тэматыка "Глыбінныя фактары і механізмы фарміравання даверу да нацыянальнай валюты: міждысцыплінарны падыход" з прыцягненнем аспірантаў кафедры, універсітэцкіх і знешніх навукоўцаў-даследчыкаў.
Калектыў, аспіранты і магістранты кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў для ініцыятыўнага даследавання на дадзены момант выбралі тэму "Межы распаўсюджвання лічбавых тэхналогій у фінансавым сектары Рэспублікі Беларусь і напрамкі іх пашырэння".

Рэалізаваныя НДР:

  • "Крэдытна-фінансавыя інстытуты і механізмы забеспячэння ўстойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі".
  • "Пабудова DSGE-мадэлі эканомікі Беларусі з эмпірычнай ацэнкай параметраў".
  • "Станаўленне і інстытуцыянальнае развіццё Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".
  • "Ацэнка ўплыву асноўных фактараў вытворчасці на развіццё беларускай эканомікі (у разрэзе сектараў)".
  • Адказная за навукова-даследчую працу кафедры Цяляк Аксана Аляксандраўна, к.э.н., дацэнт.
     

​​​​​​​