facebook

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у міжнародных рэйтынгах

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (Polessky State University) пацвердзіў пазіцыю ў міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў UniRank 2021 і захаваў дамінантную пазіцыю сярод вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.

UniRank - University Ranking уваходзіць у спіс глабальных рэйтынгаў IREG і аналізуе вэб-старонкі вышэйшых навучальных устаноў, акрэдытаваных па ўсім свеце. Дадзеныя UniRank служаць арыенцірам для замежных студэнтаў і выкладчыкаў пры атрыманні інфармацыі аб ступені папулярнасці ўніверсітэта ў Інтэрнэце.