facebook

Рабочая сустрэча на базе СТАА «Белсыр»

18 лютага 2021 года ў рамках развіцця профілю «Рацыянальнае прыродакарыстанне і кліматычны менеджмент» інавацыйнага прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі і рэалізацыі праекта праграмы Еўрапейскага Саюза Erasmus + «CLIMAN» спецыялісты ПалесДУ і арганізацыі кластарнага развіцця ТАА "Тэхнапарк Палессе» наведалі сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белсыр» (г. Калінкавічы, Гомельская вобласць).

Дадзенае прадпрыемства з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў сыроў у Рэспубліцы Беларусь з замежнымі інвестыцыямі. Сыры на СТАА «Белсыр» выпрацоўваюцца па рэдкай біятэхналогіі з прымяненнем арыгінальных ліфілізіраваных і глыбоказамарожаных бактэрыяльных заквасак, якія дазваляюць мець высокую стабільнасць тэхналагічнага працэсу і магчымасць атрымання якаснага прадукту.

Прадметам сустрэчы стала падпісанне дамоваў аб навукова-тэхналагічным кансультаванні прадпрыемства пры мадэрнізацыі лакальных ачышчальных збудаванняў, з мэтай выканання нарматыўных патрабаванняў па экалагічнай бяспецы з улікам фактараў кліматычнага кіравання адпаведнымі працэсамі.