23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "На варце Радзімы: ваенная тэхніка і ўзбраенне", прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. На выставе прадстаўлены кнігі і часопісы аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспекі краіны, гісторыі ваеннай зброі. У цэнтры экспазіцыі кніга «Армія беларускага народа», якая змяшчае матэрыялы пра сучасную армію звесткі па гісторыі беларускіх Узброеных Сіл.
Абарона Айчыны заўсёды была і застаецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна і патрыёта. Гэтае свята займае годнае месца ў шэрагу самых шануемых і любімых нашым народам і нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці.
Віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і аптымізму, новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.