Удзел ПалесДУ і ТАА «Тэхнапарк Палессе" ў выязным практыкуме пад эгідай ПРААН Беларусь

Развіваючы партнёрскія адносіны з ПРААН Беларусь, у рамках фарміравання Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і ТАА «Тэхнапарк Палессе » 25 сакавіка 2021 года ў г. Касцюковічы прынялі ўдзел у выязным практыкуме «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыяактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

Кіравалі мерапрыемствам Анатоль Ісачанка (нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), Аляксандра Салаўёва (пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь), Руслан Страхар (намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта), Аляксандр Гарбачэўскі (старшыня Касцюковіцкага райвыканкама) , прадстаўнікі раёнаў Паўднёва-Ўходняга рэгіёну і іншыя зацікаўленыя асобы.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіў дырэктар ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр Аляксей Віктаравіч з дакладам: «Інавацыйна-прамысловы кластар у галіне біятэхналогіі і зялёнай эканомікі» як тэхналагічны базіс Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы». Рэалізоўваць праект плануюць у Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Адным з ключавых кірункаў працы стане развіццё партнёрскіх адносін і інвестыцый з боку ўстаноў прыватнага і банкаўскага сектараў, гандлёвых палат, міжнародных арганізацый і партнёраў.

Практыкум быў падзелены на дзве часткі: абмеркаванне напрамкаў развіццяў раёнаў Магілёўскай вобласці, якія падвергліся радыяактыўнаму забруджванню, і прэзентацыі канцэпцый і навуковых падыходаў да распрацоўкі Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы, а таксама наведванне аб'ектаў Касцюковіцкага раёна (ФАЦ, сонечная электрастанцыя, рыбная гаспадарка «Лахва»).

Падводзячы вынікі выязнога практыкума, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Анатоль Ісачанка адзначыў, што ўстойлівае развіццё - адзін з найважнейшых кірункаў развіцця рэгіёнаў. Новая платформа, якая была прадстаўлена сёння разам з тымі, якія ўжо паспяхова працуюць, дасць новы імпульс для развіцця рэгіёнаў.

Важна, што тэхналагічным базісам працы платформы будуць з'яўляцца праекты і распрацоўкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і ТАА «Тэхнапарк Палессе».

​​​​​​​