facebook

I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інжынірынг: тэорыя і практыка» адбылася ў ПалесДУ

У ​​рамках святкавання першага года стварэння інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверстэта 26 сакавіка 2021 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інжынірынг: тэорыя і практыка».

Работа канферэнцыі прайшла па наступных секцыях:

1. Матэматычнае мадэляванне і інтэлектуальныя сістэмы.

2. Інжынірынг і інфармацыйныя тэхналогіі.

3. Інавацыйныя метады аквакультуры і перапрацоўкі яе прадукцыі.

4.Экалагічнае праектаванне асяроддзя: дасягненні, інавацыі і перспектывы развіцця.

5. Устойлівае развіццё і кліматычны менеджмент.

 Усяго было пададзена 53 тэзісы, уключаючы 27 ад замежных устаноў і 8 ад беларускіх калег.

На пленарным пасяджэнні выступілі нашы сябры і партнёры з Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны, Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, міжнароднага інавацыйна-прыкладнога Цэнтра «Водная Артэрыя».    

У рамках дыскусіі і абмену думкамі былі выпрацаваны ключавыя напрамкі далейшага міжнароднага навуковага супрацоўніцтва і інжынірынгавай кааперацыі, з падключэннем да іх іншых устаноў-партнёраў з Еўропы і Азіі.

Шчыра дзякуем нашых сяброў за ўдзел і падтрымку! Наперадзе яшчэ шмат сумеснай працы!