facebook

Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў-2021 па хакеі з шайбай адбылося ў ПалесДУ

30 сакавіка ў Лядовым палацы УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў-2021 па хакеі з шайбай . Удзельнікаў і гасцей спартыўнага свята павітаў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

Са зваротам ад асобы Міністра адукацыі Карпенка Ігара Васільевіча выступіла Сакалоўская Эліна Юр'еўна - намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Дробат Максім Юр'евіч, дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, Жураўскі Андрэй Леанідавіч, галоўны спецыяліст Асацыяцыі «Беларускай федэрацыі хакея», Уладзіміраў Сяргей Сяргеевіч, начальнік аддзела спорту і турызму Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Была адзначана значнасць мерапрыемства і тое, што менавіта ў спаборніцкім працэсе расце майстэрства. Удзельнікам пажадалі ўдачы і поспехаў, а таксама заслужаных перамог на спартыўнай ніве.

 З 29 сакавіка па 2 красавіка сем хакейных каманд будуць змагацца за першае месца. Удзельнікаў падзялілі на дзве падгрупы. У падгрупе «А» сустрэнуцца каманды з Мінска, Віцебскай і Брэсцкай абласцей.

У падгрупе «Б» - з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Па выніках матчаў будуць вызначаныя пары сапернікаў, якія будуць змагацца за прызавыя месцы.

Вынікі спаборніцтваў будуць падведзеныя 2 красавіка ў 16.45 на ўрачыстым закрыцці спартакіяды.