Са святам!

Паважаныя выкладчыкі Палескага дзяржаўнага універсітэта!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам - Днём настаўніка!
Ваша праца заслужана лічыцца адной з самых высакародных, адказных і значных ва ўсім свеце.
Вы даеце новаму пакаленню веды, творчую энергію, натхненне, імкненне стаць не толькі добрым спецыялістам, але і годным чалавекам.
У гэты святочны дзень мы ад усёй душы жадаем вам здароўя, новых творчых здзяйсненняў, аптымізму, невычэрпнай энергіі і пастаяннага руху наперад, да вяршыняў ведаў, творчаму росту!
Хай кожны новы дзень дорыць вам толькі пазітыўныя эмоцыі і задавальненне вынікамі вашай працы!
Са святам!

                                                                                                                                                                                              Калектыў бібліятэкі