Экскурсія замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродзенскую вобласць

8 кастрычніка адбылася экскурсія для замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродна - адзіны горад у Беларусі, які мае статус горада - помніка архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй і славутасцямі горада, наведалі гродзенскі Фарны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, каралеўскі гатычны замак (т.зв. Стары замак) - адзіны захаваны каралеўскі замак на тэрыторыі Беларусі і адну з найстарэйшых цэркваў Беларусі - Каложскую (XII ст.).

Другая частка экскурсійнай праграмы - наведванне агратурыстычнага комплексу Каробчыцы, выбудаванага ў выглядзе беларуска-польскай панскай сядзібы XIX стагоддзя. У ходзе экскурсіі студэнты таксама наведалі комплекс «Гродзенская крэпасць - Партызанскі лагер», дзе атрымалі ўяўленне аб тым, як жылі і змагаліся беларускія партызаны, які быў іх побыт, як выглядала ваенная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты цікава правялі час, атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі і станоўчых эмоцый.

​​​​​​​