Студэнцкае жыццё

Вышэйшым органам студэнцкага самакіравання на факультэце з'яўляецца канферэнцыя студэнтаў, на якой шляхам адкрытага галасавання выбіраецца склад студэнцкага Савета факультэта.

Студэнцкі Савет кіруе студэнцкім самакіраваннем на факультэце і арганізуе яго працу па напрамках дзейнасці ўніверсітэта.

Асноўная мэта студэнцкага Савета - аб'яднанне і каардынацыя намаганняў усяго калектыву студэнтаў факультэта, накіраваных на павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў пражывання студэнтаў у інтэрнаце, удасканаленне навуковай дзейнасці і культурнага вольнага часу, правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі.

​​​​​​​