Навагодні баль для таленавітай моладзі Брэсцкай вобласці

22 снежня ў Косаўскім палацы адбыўся навагодні баль для таленавітай моладзі Брэсцкай вобласці.

Традыцыя праводзіць навагоднія балі для найлепшых прадстаўнікоў студэнцкай і навучэнскай моладзі была закладзена ў 2018 годзе, калі быў праведзены першы Прэзідэнцкі баль у Мінску. А зараз штогадовыя балі праходзяць ва ўсіх абласцях рэспублікі.

На чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным балі прадставілі Кулікоўская Мілана, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў, Мацука Вольга, студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і Чэркас Ягор, студэнт біятэхналагічнага факультэта.

Усяго на ўрачыстасць атрымалі запрашэнні 50 юнакоў і дзяўчат, якія з'яўляюцца найлепшымі студэнтамі чатырох універсітэтаў рэгіёна, навучэнцаў ліцэяў і іншых устаноў адукацыі, у тым ліку пераможцы алімпіяд, конкурсаў, спартыўных турніраў, аўтары інавацыйных праектаў. Навагодні баль правялі ў самай вялікай з залаў адрэстаўраванага палаца, дзе моладзь станцавала мазурку, кадрылю, польку і іншыя танцы.

 

​​​​​​​

​​​​​​​