Абмеркаванне ў калектыве ПалесДУ праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сачкоўскай Ірыны Юльянаўны

У ПалесГУ адбылося абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мадэратарам выступіў  в. а. загадчыка кафедры міжкультурных камунікацый кандыдат педагагічных навук, дацэнт Лазіцкі Вячаслаў Лявонцьевіч. Удзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна, старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый, старшыня пярвічнай арганізацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Пінскай ДА РГА "Белая Русь" Макарушка Уладзімір Уладзіміравіч, прафесарска-выкладчыцкі састаў і супрацоўнікі ПалесДУ.

Эксперты расказалі ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі аб праекце ў цэлым, спыніўшыся больш падрабязна на асобных прапанаваных карэкціроўках, у абмеркаванні і фарміраванні якіх, як адзначыла Ірына Юльянаўна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў актыўны і непасрэдны ўдзел.

У супрацоўнікаў універсітэта была магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць кампетэнтныя адказы. Аўдыторыю пераважна цікавілі пытанні маладзёжнай і сацыяльнай палітыкі, а таксама змяненні ў палітычнай сферы.