Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​

19 студзеня ў гарадскім Доме культуры прайшла чарговая сустрэча па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі ўніверсітэта, у тым ліку члены маладзёжнага крыла Пінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". На сустрэчы прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Савіных Андрэй Уладзіміравіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Бегеба Валянціна Канстанцінаўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Амельянюк Аляксандр Паўлавіч, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасць.