Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі назначаны на 27 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму", -паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Падрабязней: БЕЛТА