Віцебск – «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2022»

 Статус «Маладзёжная сталіца» ў Беларусі прысуджаецца гораду тэрмінам на адзін год, на працягу якога ў яго з'яўляецца магчымасць прадэманстраваць развіццё маладзёжнай культуры ў рэгіёне, эканамічную, палітычную актыўнасці моладзі.

У розныя гады ганаровы тытул маладзёжнай сталіцы насілі Баранавічы, Полацк, Магілёў, Орша, Пінск і Гродна. Маладзёжнай сталіцай 2022 года быў аб'яўлены горад Віцебск.

Рэспубліканскае свята «Віцебск - Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2022» і форум «Беларусь. Моладзь. Спадчына»  праходзіць у горадзе над Дзвіной з 10 па 12 сакавіка.

 Удзел у святкаванні прымуць і прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта: прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, дырэктар ТАА «Тэхнапарк «Палессе», член Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Козыр Аляксей Віктаравіч, старшыня каардынацыйнага студэнцкага савета Козел Марына, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ Богуш Кацярына, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Марозава Анастасія, прадстаўнік валанцёрскага цэнтра ПалесДУ Васіленка Лізавета.

У рамках святочных мерапрыемстваў, 10 сакавіка, адбыліся майстар-класы па напрамках: «Твары дабро», «Цырымонія чаявання і каліграфія».