Анлайн-конкурс экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый «Зямлі роднай куток»

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 «Маладзёжная палітыка» на 2021 год Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 - 2025 гады, зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2021 г. № 7, на базе ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава» адбыўся анлайн-конкурс экскурсійна - краязнаўчых прэзентацый «Зямлі роднай куток» для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Конкурс быў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей, гонару за матэрыяльную і духоўную спадчыну краіны, закліканы садзейнічаць стварэнню іміджу малой радзімы.

Па выніках конкурсу Дыпломам другой ступені ўзнагароджана студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Сафія Казлоўская!