Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні пацверджання дзяржаўнай акрэдытацыі працуе ва УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»

 Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пацвярджэнні дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду і па спецыяльнасцях і дзяржаўнай акрэдытацыі па спецыяльнасці працуе ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Работа камісіі ў сценах універсітэта праходзіць з 14 сакавіка да 18 сакавіка 2022 года.

 Узначальвае камісію Ларыса Юр'еўна Дзейнекінанамеснік начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Пінск, вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, каб. 3701, тэл. 31-08-75) . Акрэдытацыя пройдзе на адпаведнасць заяўленаму віду класічны ўніверсітэт; па 16 спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі, па 9 спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі, па 5 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, агульнай сярэдняй адукацыі; навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні; а таксама дзяржаўную акрэдытацыю па спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю 1-40 01 73 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм».

Вынікі акрэдытацыі будуць падведзены 18 сакавіка падчас заключнага пасяджэння камісіі.