XXIХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

23–27 сакавіка 2022 года ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа" пройдзе XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Урачыстае адкрыццё - 23 сакавіка ў 12:00. У Год гістарычнай памяці, абвешчаны ў 2022 годзе ў Беларусі, цэнтральным стэндам мерапрыемства стане "Рака часу Бацькаўшчыны".

Традыцыйная Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш аб'яднае ўсіх, хто любіць кнігу, чытае, піша, выдае, на свяце з ключавымі мерапрыемствамі, прысвечанымі ролі кнігі ў вывучэнні, захаванні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Неад'емнай часткай выставы-кірмашу з'яўляецца міжнародны сімпозіум "Пісьменнік і час", на якім будзе арганізавана дыскусійная пляцоўка пісьменнікаў, вядомых у шырокім коле палітолагаў, аналітыкаў, аглядальнікаў. Ганаровым госцем міжнароднага кніжнага форуму сёлета выступіць Азербайджанская Рэспубліка.

Арганізатарамі выставы з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ПК ТАА "Макбел".

Запрашаем наведаць кніжную выставу-кірмаш прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнтаў універсітэта.