Дыялогавая пляцоўка "Маладосць, традыцыі, будучыня" з удзелам Марзалюка І.А. і Клішэвіча С.М.

17 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У рамках інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў у Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Маладосць, традыцыі, будучыня". Са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта сустрэліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк Ігар Аляксандравіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч.

У сваім выступленні Ігар Аляксандравіч спыніўся на тэме генацыду беларускага народа, адзначыўшы прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме дапаўненні ў Асноўны закон, якія датычацца гістарычнай памяці. Распавёў аб мемарыяльным заканадаўстве іншых краін, аб планах па заканадаўчай рэалізацыі новых ідэй Канстытуцыі.

Аўдыторыя даведалася аб унікальных гістарычных фактах, якія пацвярджаюць факты генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.