Візіт Марзалюка І.А. і Клішэвіча С.М. у ПалесДУ

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк Ігар Аляксандравіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч.

18 сакавіка супрацоўнікі ўніверсітэта правялі для гасцей экскурсію па музеі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а старшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч правёў аглядную экскурсію па горадзе Пінску.