Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва ў ПалесГУ

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва стаў традыцыйнай і значнай падзеяй у эканамічным і грамадскім жыцці Беларусі. Сёлета ён праходзіць ужо сёмы раз.

На працягу тыдня запланавана насычаная дзелавая праграма, якая ўключае правядзенне больш як 150 мерапрыемстваў па ўсёй краіне.

 Напярэдадні тыдня Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведаў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Пінску Анатоль Васільевіч Радцэвіч. Анатоль Васільевіч правёў гасцявую лекцыю для студэнтаў 3 курса спецыялізацый "Фінансы", "Страхаванне", "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці". У  лекцыі былі раскрыты актуальныя пытанні падаткаабкладання і падатковага ўліку, уплыву лічбавай эканомікі на развіццё сістэмы падаткаабкладання ў дзяржаве.

23 сакавіка дацэнт кафедры эканомікі і бізнесу, к.э.н., дацэнт Філіпенка Васіль Стэфанавіч правёў лекцыю на тэму: "Малы і сярэдні бізнес: сучасны стан і перспектывы развіцця".

Акрамя таго, асістэнтам кафедры фінансавага менеджменту Галкінай Марынай Мікалаеўнай быў праведзены квэст «Фінансавы футбол для студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў».

24 сакавіка студэнтамі кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў былі праведзены навучальныя лекцыі па фінансавай граматнасці для студэнтаў неэканамічных спецыяльнасцей.

25 сакавіка дацэнт кафедры фінансавага менеджменту, к.э.н., дацэнт Якубава Ірына Пятроўна з дапамогай віртуальнага навучальнага асяроддзя Moodle правяла алімпіяду прафесійнага майстэрства па бухгалтарскім уліку, у якой удзельнікам было прапанавана вырашыць скразную задачу па бухгалтарскім уліку і на аснове атрыманых вынікаў вызначыць паказчык эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Удзел у алімпіядзе прынялі каманды з філіяла БДЭУ "Мінскі гандлёвы каледж", УА "Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання", УА "Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж", УА "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці ім. В. Я. Чарнышова», УА «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».

Дзякуючы ўраду краіны Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва стаў нацыянальным і ўключаны ў дзяржаўную праграму "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва на 2021-2025 гады".